FANDOM


ON-иконка-Неотмеченная локация Фаласмарыён
Фаласмарион ESOM
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Морраўінд
рэгіён Ўвардэнфэлл
Персанажы Галгала, Фарвэн Тэмалір
Істоты Гняздо мух-зборшчыц, муха-зборшчыца, станожка
Квэсты Землі з прывідамі

Фаласмарыён (арыг. Falasmaryon) — неадзначаная лакацыя у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Online: Morrowind)».

Апісанне Edit

Фаласмарыён — неадзначаная лакацыя, змесцаваная ў паўднёва-ўсходняй частцы выспы Ўвардэнфэлл, Морраўінд. Адзін са спосабаў далезці да яе — рухацца ад Молаг Мара на паўночны ўсход. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх знаходзіцца паўднёвей лакацыі.

Гэта данмерская (кімерская) крэпасць, змесцаваная ў рэгіёне Эшланд, блізу іншай крэпасці, Кагарун. Каб трапіць да яе, трэба прайсці пад каменнай аркай міма лававай ракі. Сама крэпасць захавалася адносна добра, але ўсё ж бачны сляды разбурэння і запусцення. Уваходы ў Фаласмарыён часткова засыпаны зямлёй, трапіць усярэдзіну немагчыма. Поруч з крэпасцю знаходзіцца пара гнёздаў мух-зборшчыц. На тэрыторыі Фаласмарыёна знаходзіцца адна з кніг, якая адшукваецца Гільдыяй чараўнікоў — «Хата клопатаў», а таксама зладзейскі схоў. Менавіта тут, у Фаласмарыёне, герой пазмагаецца са злым духам Галгалай, якія валодаюць здольнасцю ўсяляцца ў целы.

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

Нататкі Edit

  • Галгала і Фарвэн Тэмалір будуць знаходзіцца ў гэтай лакацыі толькі падчас квэста «Зямлі з прывідамі».

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.