The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Фальк Карыюс
Ref ID: FALX CARIUS
Капітан Kaрыус
ManIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 50
Здароўе 600
Мана 188
Запас сіл 100
Раса Імперац
Фракцыя Імперскі Легіён
Лакацыя Форт Шэраневага Матыля
Квэст Востраў на поўначі, Беспарадкі ў Форце Шэраневага Матыля, Кантрабандысты з Форта Шэраневага Матыля, Знікненне Капітана Карыюса, Паляванне Хірціна
Фальк Карыюс (арыг. Falx Carius) — персанаж у дадатку The Elder Scrolls III: Bloodmoon.

Біяграфія[]

Фальк Карыюс - капітан форта Шэраневага Матыля на Салстхейме. Займае пасаду Рыцара-Пратэктара ў Імперскім Легіёне. Знаходзіцца ў сваіх пакоях у форце. Квэсты, якія адносяцца да Імперскага Легіёну, ён не дае, але выдае герою першы квэст галоўнага сюжэту Bloodmoon, таксама удзельнічае у яго першы час, з'яўляючыся потым толькі у квэсті «Паляванне Хірціна».

Пасля дае Нерэварыну яшчэ пару пабочных квэстаў, пасля чаго знікае пры нападзе на форт. Верагодна, Карыюс быў выкрадзены ваўкалакамі. У канцы сюжэтнай лініі дадатку яго можна сустрэць падчас палявання Хірсіна.

Праз дзвесце гадоў становіцца вядома, што Карыус перажыў паляванне Хірціна і падняўся ў званні да генерала. У 4Э 201 яго паднятае нейкім некрамантам цела спрабуе знішчыць Варанячу Скалу.

Квэсты[]

  • «Востраў на поўначі» — прыбыць на востраў і прадставіцца капітану форта.
  • «Беспарадкі ў Форце Шэраневага Матыля» — даведацца аб прычыне падзення баявога духу сярод легіянераў форта.
  • «Кантрабандысты з Форта Шэраневага Матыля» — устанавіць асобы выкрадальнікаў зброі і вырашыць, што з імі рабіць далей.
  • «Знікненне Капітана Карыюса» — узяць з сабой аднаго з легіянераў форта і адправіцца ў Вёску Скаалаў каб вярнуць капітана.
  • «Паляванне Хірціна» — вырашыць лёс капітана, аб'яднаўшыся з ім, або забіўшы яго.
Advertisement