The Elder Scrolls Wiki
Форт Шэраневага Матыля
Fort Frostmot
Мапа
Мясцовасць Шэраневага Матыля
План

Галоўныя памяшканні Галоўныя памяшканні Галоўныя памяшканні верхні ўзровень Галоўныя памяшканні верхні ўзровень Арсенал Форта Арсенал Свяцілішча Імперскага культу Свяцілішча Імперскага культу Пакоі Карыуса Пакоі Карыуса Камора Форта Камора Форта Турма Турма Перегародка Перегародка

Акруга Салстхейм
рэгіён Лес Хірстаанг
Зоны Галоўныя памяшканні, Галоўныя памяшканні верхні ўзровень, Арсенал, Свяцілішча Імперскага культу, Пакоі Карыуса, Камора Форта, Турма, Перегародка
Квэсты Гл. тут

Форт Шэраневага Матыля — замак у дадатку The Elder Scrolls III: Bloodmoon.

Апісанне[]

Імперскі форт, на краю імперыі, нясенне службы ў якім лічыцца пакараннем. Ён размешчаны на поўдні вострава, у лесе Хірстаанг. Форт ахоўваюць безназоўныя легіянеры і Вільбія Херэнія з Раканам, якія існуюць чыста сімвалічна. Яны не выдаюць квэсты і не ўдзельнічаюць ў іх, і не падаюць паслугі. У форце таксама абгрунтавалася Усходняя імперская кампанія, якая зацікавілася эбанітавымі пакладамі на востраве і ледзь пачала прадпрыемства па пабудове мясцовай калоніі, Варанячай Скалы.

Паўночныя вароты форта вядуць напрамкі ў востраў. Каля яё размешчана прыстань, дзе сядзяць трое рабацяг, і з дапамогай арганіяніна пабач можна адплыць назад на Ўвардэнфэлл.

Форт падзелены на восем зон: «Галоўныя памяшканні», «Галоўныя памяшканні, верхні ўзровень», «Пакоі Карыюса», «Свяцілішча Імперскага культу», «Камора», «Турма» і «Перагародка». Хутчэй за ўсё, герой прыбудзе сюды па сюжэтным заданні, аднак мясцовыя легіянеры будуць прадастаўляць гандлёвыя паслугі толькі пасля выканання сюжэтнага квэста «Беспарадкі ў Форце Шэраваневага Матыля».

Галоўныя памяшканні[]

Гэта даволі вялікае памяшканне, яго ўмоўна можна падзяліць на правую і левую паловы. Усюды разасланы дываны, а на сценах вісяць габелены. Само памяшканне ахоўваецца вартай. У левай палове стаяць сталы, да некаторых з іх пасунуты крэслы. На адным са сталоў у чыгуне можна знайсці невыспелыя Беладонны, а на другім - прылады для ліста: паперу, пёры і чарніліцу. Таксама ў левай палове маюцца незачыненыя дзверы, якія вядзуць ўнутр невялікай каморы. У ёй складзены скрыні, бочкі і кошыкі. Апроч гэтага ўсярэдзіне камор маецца дзверы, адкрываная ўнутр адной з частак перагародкі. У цэнтральнай частцы ўздоўж сцен расстаўлены лаўкі. У правай палове расстаўлена больш сталоў, і тут на іх ёсць посуд, па большай частцы срэбны. Мяркуючы па ўсім, гэтае месца з'яўляецца агульнай сталовай. У далёкай сцяны маецца стэлаж, на яго паліцах таксама стаіць посуд. Як і ў левай палове, тут таксама маецца невялікая камора. Усярэдзіне гэтай каморы менш кантэйнераў, чым у левай, але таксама ёсць дзверы, якія вядзе ўнутр адной з частак зоны «Перагародка».

Галоўныя памяшканні, верхні ўзровень[]

Як і ніжні ўзровень, гэтая частка форта ўяўляе сабой вялікае памяшканне, якое таксама можна падзяліць на дзве ўмоўныя часткі. Тут падлогі таксама засланыя дыванамі, а на сценах вісяць габелены. І злева, і справа маюцца незачыненыя дзверы, за кожнай з іх знаходзіцца агульная спальня. У гэтых спальнях стаяць двух'ярусныя ложкі, каля кожнага ложка маецца зачынены куфар. У спальнях з мэблі маюцца сталы з зэдлічкамі, на сталах расстаўлены посуд. У цэнтральнай частцы ля сцен пастаўлены лаўкі. Гэтая частка форта таксама патрулюецца вартаўнікамі.

Арсенал[]

Гэта двухпавярховае памяшканне, у якое можна патрапіць наўпрост са двара. Кіруе арсеналам Зяно Фаўст, таксама тут можна сустрэць патрулюючых памяшкання стражнікаў. На першым паверсе, справа ад уваходных дзвярэй, на сцяне маецца стойка са зброяй, пад ёй стаіць стол, на якім раскладзены часткі даспехаў. Злева ж у блізкім куце стаіць стэлаж, на яго паліцах таксама ляжаць часткі даспехаў. Непадалёк стаіць стол, на ім у бязладзіцы ляжаць розныя рэчы, у тым ліку чарка манет. Крыху далей ля сцяны ляжаць мяшкі, пастаўлены скрыні і куфар, яшчэ некалькі скрыняў, а куфар таксама ёсць каля цэнтральнай калоны. Справа каля праходу, які вядзе на спіральныя ўсходы дзверы, зачыненыя на замок 80 узроўня. За гэтымі дзвярыма знаходзіцца невялікая камора, усярэдзіне складзеныя кантэйнеры з розным змесцівам, а таксама стэлаж са срэбным посудам. Тут жа маюцца незачыненыя дзверы, якія вядзуць ўнутр зоны «перагародка», аднак з баку «перагародкі» дзверы ў камору будуць зачыненыя на замок 80 узроўня.

На другім паверсе ёсць невялікі калідор, па абодва бакі ў ім ёсць незачыненыя дзверы, якія вядуць унутр жылых пакояў. У самым калідоры, у яго далёкім канцы, стаіць стол, а каля сцен расстаўлена пара крэслаў. У правым пакоі стаіць пісьмовы стол з крэслам, на стале ляжаць кнігі. Там жа пастаўлена вялікая шафа, якая належыць Антоніусу Нункіусу. Пісьмовы стол зачынены на замок 50 ўзроўню, а шафа - на замок 90 ўзроўню, да таго ж з шафы немагчыма штосьці ўзяць без спецыяльнага ключа. У левым пакоі ў далёкім канцы стаяць два ложкі, каля кожнага маецца куфар, адзін з якіх зачынены на замок 45 ўзроўню. Таксама з мэблі тут пастаўлены камода, стол з крэсламі і вялікая шафа.

Свяцілішча Імперскага культу[]

Гэта двухпавярховае памяшканне, у якое можна патрапіць са двара. Каля ўваходу размешчаны пярэдні пакой з крэсламі ўздоўж сцен. Злева за перагародкай у пакоі ўсталяваны алтар, на ім на срэбнай талерцы ўскладзены хлеб. Абслугоўваннем свецкіх тут займаецца рэдгард Джэлін. Акрамя алтара ля сцен пастаўлены лаўкі, а таксама куфар, зачынены на замок 75 ўзроўню. Справа знаходзіцца пакой, у ім стаяць стэлажы з кнігамі, стол з крэсламі, на стале ляжаць кнігі. У гэтым пакоі часта можна сустрэць Антоніуса Нункіуса.

На другім паверсе размешчаны офіс Усходняй Імперскай кампаніі. Тут ёсць пярэдні пакой, у ёй стаяць два крэслы і стол. У пярэднім пакоі ёсць дзве дзверы, якія вядуць у пакоі, пры гэтым левая частка дзвярэй зачынена на замок 30 ўзроўню. За ім ў пакоі ёсць стол з крэсламі, на стале расстаўлены сярэбраны посуд, у місцы ляжаць манеты. Прыкладна пасярэдзіне пакоя, бліжэй да далёкай сцяны, пастаўлены двухспальны ложак, па абодва бакі ад яго расстаўлены столікі. Ля падножжа ложка стаіць куфар, зачынены на замок 75 ўзроўню. Таксама ў гэтым пакоі з мэблі прысутнічаюць камода і шафа. Менавіта тут падчас першага візіту пратаганіст сустрэне Карніюса Магіюса, чый далейшы лёс будзе залежаць выключна ад прынятых героем рашэнняў. За зачыненымі дзвярыма размешчана камора, якую ахоўвае вартавы. У ёй стаяць стэлаж са срэбным посудам, два сталы з кухонным начыннем, два стэлажы з напоямі і зеллямі, камода, зачынены куфар, а таксама некалькі бочак і кошыкаў.

Пакоі Карыюса[]

Каб патрапіць у пакоі, трэба прайсці спачатку праз левую палову галоўных памяшканняў, а затым па спіральных усходах, трымаючыся левага боку, абмінуць верхні ўзровень галоўных памяшканняў. У пакоях ёсць пярэдні пакой, з якой можна патрапіць у пакоі злева і справа. У самым пярэднім памяшканні стаяць два крэслы і стол са срэбным посудам. У пакоі па правую руку часта можна заспець Фалька Карыюса. У далёкім канцы пакоя пастаўлены двухспальны ложак з полагам і з прыложкавымі столікамі паабапал, а ў падножжы ложка варта куфар, зачынены на замок 30 узроўня. Ледзь бліжэй да ўваходу можна ўбачыць стол з крэсламі, шафа, камода і стэлаж з посудам. У левым пакоі стаяць два стэлажы, іх паліцы амаль цалкам забіты кнігамі. У куце каля ўваходу, у чыгуне на століку, расце невыспелая беладонна. Таксама ў гэтым пакоі стаіць стол з крэсламі, на стале ляжаць пісьмовае прыладдзе і манеты.

Камора[]

Каб патрапіць сюды, трэба прайсці праз правую палову галоўных памяшканняў і падняцца па лесвіцы на верхні ўзровень. Камора складаецца з трох памяшканняў: двух пакояў і пярэднім пакоі. Падлогі тут засланы дыванамі, а сцены нічым не ўпрыгожаны. У пярэднім пакоі расстаўлены сталы і лаўкі, да далёкага стала пасунуты зэдлікі. У правым пакоі ўздоўж сцен складзеныя розныя кантэйнеры: куфры і адна шафа. У левым пакоі становішча падобная з правым пакоем, але адрозніваецца наяўнасцю пары стоек з бутлямі і стала з зэдлікам. Памяшканне ахоўваюць вартавыя.

Турма[]

Каб патрапіць сюды, трэба прайсці з галоўных памяшканняў уніз па спіральнай лесвіцы. Як і асноўныя памяшканні, яе можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі: левую і правую. Абедзве часткі даволі моцна падобныя адна на адну - тут маюцца камеры, ні ў адной няма зняволеных. У калідоры сцены ўпрыгожаны габеленамі з сімвалам Імперыі. Ні ў адной з камер няма спальнікаў, толькі ёсць зэдлік, у некаторых камерах варта туалетнае вядро. У левай палове каля сцяны ёсць куфар з надпісам «Доказ», зачынены на замок 50 ўзроўню, — менавіта ў ім будуць захоўвацца рэчы шукальніка прыгод, калі ён апынецца тут у якасці зняволенага за якое-небудзь правапарушэнне.

Перагародка[]

Гэта зона форта служыць для злучэння астатніх частак форта паміж сабой і складаецца з чатырох частак. Тут размешчана частка веж форта, на якія можна падняцца для агляду наваколля. Пасля нападу пярэваратняў частка калідораў будзе разбурана і дзе-нідзе нельга будзе прайсці.

Квэсты[]

Асноўны сюжэт[]

  • «Востраў на поўначі» — прыбыць на востраў і прадставіцца капітану форта.
  • «Беспарадкі ў Форце Шэраневага Матыля» — даведацца аб прычыне падзення баявога духу сярод легіянераў форта.
  • «Кантрабандысты з Форта Шэраневага Матыля» — устанавіць асобы выкрадальнікаў зброі і вырашыць, што з імі рабіць далей.
  • «Знікненне Капітана Карыюса» — узяць з сабой аднаго з легіянераў форта і адправіцца ў Вёску Скаалаў каб вярнуць капітана.

Квэсты Усходняй Імперскай кампаніі[]

  • «Закладка шахты» - суправадзіць працоўных у Варанячую Скалу па загадзе Карніюса Магіюса.
  • «Заблакаваныя дзверы» - ухіліць праблему з затрымкай будаўніцтва.
  • «Зніклае грузавое судна» - даставіць фактару груз кірак з пацярпелага крушэнне карабля.
  • «Зрабіць выбар» - абраць далейшага працадаўца: Фалко або Карніюса.
  • «Будаўніцтва» - выбраць кузню або гандлёвы аванпост для будаўніцтва.
  • «Злоў злодзея» - даведацца, хто і па чыім загадзе крадзе руду з шахты.
  • «Саўдзел у крадзяжы» - дапамагчы Урыну Марэну ў крадзяжы руды з шахты.
  • «Праблемы з пастаўкамі» - пераканаць капітана судна працаваць без павышэння аплаты.
  • «Беспарадкі ў бары» - супакоіць або забіць дэбашыра ў мясцовым бары.
  • «Знаходка ў шахце» - раскрыць сакрэт стаўгрыму.
  • «Гонка на час» - даставіць даклад Карніюсу ва ўсталяваны час.
  • «Спыніць пасланца» - забіць пасланца з дакладам ад Фалька.
  • «Знішчэнне лесу» - атруціць карані дрэў, каб пакінуць напады саскокаў на калонію.
  • «Наём аховы» - наняць ахову для Варонавай Скалы.
  • «Асасін» - забіць Фалка Галенуса па загадзе Карніуса.
  • «Абарона Фалько» - прадухіліць замах на жыццё Фалка Галенуса.
  • «У аблозе» - абараніць Варанячую Скалу ад атакі скаалаў і забіць Карніюса, які арганізаваў гэты напад.
  • «Крутыя меры» - дапамагчы Карніусу ў яго «плане для інвестараў» і затым забіць здрадніка-заказчыка.

Іншыя квэсты[]

  • «Зніклая місіянерка» - адшукаць зніклую місіянерку па просьбе Джэліна.
  • «Загадка месячнага цукру» — дапамагчы Северыі Гратыус расследаваць справу аб месячным цукрі.


Салстхейм
Геаграфія
Рэкі Рака ІзільдРака ХарстрадРака Ігнір
Моры і залівы Мора Прывідаў
Рэгіёны Лес ХірстаангРаўніны ІзінфіерЎзбярэжжа ФэлсаадГоры Маэсрінг
Салхстейм у The Elder Scrolls III: Bloodmoon
Гарады Варанячая Скала
Іншыя паселішчы ЦірскВёска СкаалаўФорт Шэраневага Матыля
Менгіры Камень ВетруКамень ВадыКамень ДрэваКамень ЗямліКамень ЗвераКамень Сонца
Курганы БладскалВалбрандрГілдэнхулДжолгейрКелселдолкКольборнКонарфленжЛюкстурыСкогсдрэйкСтормпфундФрасельманХіммельхостХротмундаЭдардМагіла ГленсхулаМагілы Скаалара
Пячоры БенкагерыкБ'ернГроннДоммЗалы ПаўзмрокуЛегеПячора Схаванай МузыкіПячоры ВарстаадПячоры ГандрунгПячоры Ф'ялдынгуРымхулСальв'ёрдСкіггС'ёбалУщельде СталманаФросельФ'ельФрукт
Іншае Алтар ТрондаГай БрадырДазор ТармураЖыллё Гейліра МармычучагаЖыллё КалфіныЖыллё К'ёлверЖыллё Ульфгара БясконцагаЗамак КарстаагаЛеднік МортрагМайстэрня Дзядзечкі Салодкая ДоляПраклён ХротмундаПік ХвіткальдХата Грарінга
Салхстейм у The Elder Scrolls V: Dragonborn
Гарады Варанячая Скала
Іншыя паселішчы ЦірскВёска СкаалаўФорт Шэраневага МатыляТэль Мітрын
Менгіры Камень ВетруКамень ВадыКамень ДрэваКамень ЗямліКамень ЗвераКамень Сонца
Курганы БладскалКольборнХротмунда