FANDOM


ЗначокПоселения Фэллмур
Феллмур 10
Мапа
Феллмур (Карта)
Планы

Феллмур (План)

Акруга Дэменцыя
рэгіён Бот Вар'ята Бога
Квэсты Усё на месцах
Фэллмур (арыг. Fellmoor) — селішча у дадатку The Elder Scrolls IV: Shivering Isles.
  • Код лакацыі:

SEFellmoor

Фэллмур — невялікая грамада фермераў Дэменцыі. Расліны, якія яны гадуюць, дапамагаюць пайсці ад рэальнасці.
— Загрузны экран

Апісанне Edit

Фэллмур — гэта селішча, што знаходзіцца недалёка ад Паўднёвай дарогі, да паўднёвага ўсходу ад Мяжы, на беразе моры Імін. У сялібе тры хаты і чатыры жыхары, два з трох хат пабудаваны над вадой і маюць палі. Мясцовыя жыхары займаюцца гадоўляй струкоў воднага кораня. Два каджыта даглядаюць расліны, тым часам як альтмерка назірае за іх працай, нібы яны рабыні, а яна іх уладальнік. Сінданві часам нават абыходзіць вакол каджытаў, каб пераканацца, што яны працуюць. Па думцы каджытаў, альтмерка ўмее чытаць іх думкі, а таксама жадае іх смерці. Над вадой пабудавана трохі драўлянай кладкі, па якой можна прайсці, не замачыўшы нагі. Каджыты могуць папрасіць героя вызваліць іх ад Сінданві якім-небудзь спосабам. Мяркуючы па назвах бутэлек з віном, якія можна знайсці ці купіць на Дрыготкіх выспах, Фэллмур з'яўляецца месцам іх вытворчасці, але жыхары селішчы пра віне не згадваюць. Удзень у добрае надвор'е адгэтуль можна палюбавацца прыгожымі краявідамі і ўбачыць лагер Бухты, змешчаны паблізу ад селішча.

Паміж хат і поруч з імі можна знайсці карысныя расліны і грыбы і сабраць з іх алхімічныя інгрэдыенты:

Легенда плана Edit

  1. Хата Рілана;
  2. Хата Кішашы;
  3. Хата Сінданві.

Квэсты Edit

Галерэя Edit

  • Поле струкоў воднага кораня на заходзе
  • Фэллмур у праменях захаджалага сонца
  • Кладка ўвечар
  • Рэйнар-Джо вяртаецца дахаты
  • Начное поле
  • Лагер Бухты ў святле зорак
  • Заліты вадой гарод
  • Выгляд на лагер Бухты
  • У пахмурнае надвор'е
  • Фэллмур зверху
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.