FANDOM


Халупа Лунда
Hijina lunda
Мапа
Хижина Лунда(карта)
Планы

Хижина Лунда - план Халупа Лунда

Акруга Валоданне Вайтран
Зоны Халупа Лунда
Істоты Злопацук
Халупа Лунда (арыг. Lund's Hut) — халупа у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
  • Коды лакацыі:

LundsHutExterior01
LundsHut01

[[Катэгорыя:]]

Апісанне Edit

Гэта самотная халупа знаходзіцца на паўночным захадзе ад мястэчка Рорыкстэд ва валоданні Вайтран.

Каля халупы гойсаюць некалькі злопацукоў; яшчэ некалькі стварэнняў, жывых і мёртвых, знаходзяцца ў самай халупе. На ложку ў халупе ляжыць труп Лунда. Ён выглядае некранутым: мабыць, смерць заспела яго зусім нядаўна.

Мяркуючы па місках з мясам на падлозе ля агменю, Лунд трымаў злопацукоў у якасці сямейнікаў жывёл. На стале ў халупе ляжыць сапсаваная кніга і стаіць бутэлечка з ядам.

Поруч з халупай ёсць маленькі самаробны алтар, сабраны з камянёў. На адной з яго бакоў узняты запаленыя свечкі і ляжыць срэбнае кольца, ля падножжа «алтара» стаіць кошык з хлебам і яблыкамі. Магчыма, гэта магіла нявесты ці жонкі Лунда.

Каштоўнага тут амаль нічога не. Кнігі на палку («Таямнічы Акавір», «Сапраўдная Барэнзія, т. 1», «Пасоўванне, заваёва», «Бунт у Фёстхолдзе», «Пірог і дыямент»), хвасты забітых Довакіном і мёртвых спрадвечна злопацукоў, крыху золата у куфры, вышэйзгаданая бутэлька яду ды невялікія запасы ежы — вось і ўсе трафеі. Аднак тут ёсць ражон для гатавання ежы і ложак, каб адпачыць (калі Довакін не грэбуе спаць поруч з нябожчыкам).

Нататкі Edit

  • У кутах дома поўнае павуціння, у якім заблыталася трохі бабачак і стракоз. Маленькі, але прыемная неспадзеўка алхімікам.
  • Час абнаўлення лакацыі — 10 дзён.
  • Калі адкрыць карту халупы, то можна заўважыць нешта накшталт тунэляў, разбежных ад будынка, у якія, зрэшты, пракрасціся няможна. Калі скарыстаць кансольную каманду Шаблон:Color span, тое можна ўбачыць скалістую мясцовасць, але ніяк не тунэлі.
  • Калі ж у Довакіна няма ўласнага дома, тое можна на некаторы час пасяліцца ў хаце Лунда, пакуль сам Довакін не купіць сабе жыллё. І калі ён пакіне там свае пажыткі і вернецца за імі пазней, яны, як ні дзіўна, застануцца там, дзе і ляжалі.Пруф?
  • Магчыма, што Лунда забілі злопацукі, якіх ён разводзіў. Але больш імаверна, што Лунд атруціўся наяўным тутака ж ядам, не вытрымаўшы таго, што яго жонка (ці нявеста) загінула.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.