FANDOM


Харквір Мядзведжая Лапа
Ref ID: ГЛ. АРТЫКУЛ Base ID: ГЛ. АРТЫКУЛ
Хорквир Медвежья Лапа
ManIcon
Базавая інфармацыя
Раса Норд
Фракцыя Манія, Дэменцыя, Спліт
Лакацыя Спліт
Квэст Вялікі падзел
Харквір Мядзведжая Лапа (арыг. Horkvir Bear-Arm) — персанаж у дадатку The Elder Scrolls IV: Shivering Isles.

Апісанне Edit

Воляю нейкага «звар'яцелага чараўніка» са сваёй «вар'яцкай тэорыяй», жыхары Спліта спазналі ўсю дваістасць Выспаў і іх Прынца, быўшы падзеленымі на процілегласці. У немагчымасці забіць гэтак ненавісных двайнікоў, бо істу яны адно і падобнае дзея скончыцца Узгоркам Самагубстваў, пакутуюць яны што ні дзень. Адным з такіх «жыхароў-пакутнікаў» з'яўляецца і хтосьці Харквір Мядзведжая Лапа.

Манія Edit

Я б змог зрабіць значна больш, калі б у горадзе не было б майго двайніка-лайдака.
— Харквір Мядзведжая Лапа

Хорквир Медвежья Лапа (Мания)

Працавіты Харквір працуе са світанку да світанку, толькі пад канец дня перапыняючыся на ежу і сон. Да свайго двайніка сілкуе не самыя цёплыя пачуцці, што ўзаемна, лічачы яго ленаватай бескарыснай нікчэмнасцю.

Прапануе перабіць усіх «дэментных».

Дэменцыя Edit

Мой двайнік увесь час нешта робіць. Адзін выгляд яго сагнутай спіны адымае ў мяне ўсю энергію. Гэта павінна спыніцца.
— Харквір Мядзведжая Лапа

Хорквир Медвежья Лапа (Деменция)

Гультай, якіх не адшукаць, Харквір праводзіць увесь дзень, разваліўшыся на крэсле ля сваёй хаты. Здаецца, што нават ежу апошні прымае з нехаццю. Ненавідзіць свайго працавітага двайніка. Адзначае, што калі б не Ўзгорак Самагубстваў ды поўная нябытнасць сіл, з найвялікшым задавальненнем бы забіў яго.

Прапануе перабіць усіх «маньякаў».

Характарыстыкі Edit

RefID BaseID LevelIcon Health-icon MagickaIcon
Харквір з Маніі 0001656A 0001558F 10 132 87
Харквір з Дэменцыі 00017646 00016569
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.