FANDOM


Храм Матылька Продка
Храм Мотылька Предка
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Сірадыл
рэгіён Сірадыл
Персанажы Гл. артыкул
Істоты Бентамскі гуар

Храм Матылька Продка (арыг. Temple of the Ancestor Moths) — селішча у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Селішчы (Online)».

Апісанне Edit

Храм Матылька Продка — селішча, змесцаванае ў паўночна-ўсходняй часткі рэгіёна Сірадыл, што ў аднайменнай правінцыі. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на паўднёвы ўсход ад крэпасці Грэбень Каралёў. Лакацыя пры наведанні адразу ж стане адзначанай.

Аптымальным варыянтам хуткага дасягнення раёна лакацыі будзе выкарыстанне Сеткі Пераходаў, але гэты варыянт можа быць скарыстаны, толькі калі блізкія крэпасці будуць падкантрольныя альянсу, за які выступае пратаганіст. Сетка дарожных свяцілішчаў у Сірадыле не можа выконваць тую функцыю, якую яна выконвае ў астатніх рэгіёнах, бо ў гэтым рэгіёне ўсяго шэсць свяцілішчаў, змесцаваных на тэрыторыі памежных крэпасцяў.

У Сірадыле гэта галоўнае свяцілішча культу Шаўкапрада — манаскага ордэна, што прысвяціў сябе захоўванню і вывучэнню Старажытных скруткаў. Знаходзіцца манастыр у заснежаных горах на крайнім паўночным усходзе Сірадыла, недалёка ад тылавой базы Эбанхарцкага Пакта і спрадвечна прыналежнай яму крэпасці Грэбень Каралёў. Невялікая група служкаў Матылька, што выжывае ва ўмовах бесперапыннага вайсковага супрацьстаяння ў цэнтральнай частцы Імперскай правінцыі, падтрымвае ўласна храм і іншыя пабудовы ў адносным парадку. Аднак, галоўныя святыні Культу — Старажытныя скруткі — былі выкрадзены з манастыра салдатамі варожых альянсаў: Дамініён Альдмері кантралюе Старажытныя скруткі Альтадун і Камечым; Кавенант ДаггерфолаАльма Рума і Ні-Мок, Эбанхарцкі Пакт — Чім і Гарток. Спробы манахаў мірным шляхам вярнуць выкрадзеныя артэфакты не знайшлі разумення ні з бачыны захоўнікаў, ні з бачыны камандавання войскамі альянсаў.

Галоўнай архітэктурнай дамінантай манастыра з'яўляецца сам храм Матылька Продка, уяўлялы сабой выбудаваную ў традыцыйным стылі імперскую капліцу са спічаком. У яе катакомбах знаходзіцца адзін з нябесных аскепкаў. Прылеглая да манастыра тэрыторыя тэрасавана і каскадамі спускаецца на захад. Поруч з капліцай знаходзіцца двухпавярховы імперскі будынак, дзе змесцаваны абедная зала, жаўнерні і аднапавярховая рэзідэнцыя. Таксама справа ад храма змесцаваны невялікія могілкі, дзе свой апошні прытулак знаходзяць памерлыя манахі. На самай першай тэрасе знаходзіцца невялікі склад і студня. Узначальвае культ імперац па імі Крассыюс Вірыя, які адпраўляў у свой час лісты вялікім вайскаводам альянсаў. Апроч яго ў манастыры жыве яшчэ трохі ўбраных у белыя рызы братоў і сясцёр, а таксама арганыянка па імі Попеласкурая. На тэрыторыі храма можна знайсці досыць вялікую колькасць літаратуры: «Дзе ты быў, калі адбыўся Прарыў Цмока?», «Рыслав Справядлівы, тым 1», «Уплыў Старажытных скруткаў», «Ордэн Матылька Продка» і «Каналізацыя Вэйрэста: кароткая гісторыя». Прытым апошнія дзве кнігі ўваходзяць у спіс якія адшукваюцца Гільдыяй чараўнікоў.

Месцы Edit

Храм Матылька Продка
Здание в храме Мотылька Предка 1
Здание в храме Мотылька Предка 2
ON-mapicon-Здание Храм Матылька Продка ON-mapicon-Здание Резиденция
Храм Будынак
Здание в храме Мотылька Предка 3
Здание в храме Мотылька Предка 4
ON-mapicon-Здание Абедная зала ON-mapicon-Здание Жаўнерні
Будынак Будынак
Здание в храме Мотылька Предка 5
Здание в храме Мотылька Предка 6
ON-mapicon-Здание Склад Студня
Будынак Студня

Персанажы Edit

Насельнікі
Храм Матылька Продка
Адэль Танье Крассыюс Вірыя Сандана Аксыюс
Абедная зала
Адвір
На вуліцы
Белона Наватыян Марынус Лёка Попеласкурая
Рамад

Гл. таксама Edit

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.