FANDOM


Хёрт
Ref ID: 0001982F Base ID: 0001367C
Херт портрет
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Ровень 10
Здароўе 125
Мана 80
Запас сіл 80
Раса Норд
Фракцыя Вампіры, нежыць
Паслугі Продаж драўніны (толькі пры наяўнасці Hearthfire)
Лакацыя Паўмесячная пільня
Квэст Кантракт №2: Забіць Херна
Хёрт (арыг. Hert) — персанаж у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

Біяграфія Edit

Хёрт — прывабная маладая дзяўчына, чыстакроўная нордка, дакладней, была ёй датуль, пакуль не стала вампірам. Яна валодае і кіруе Паўмесячнай пільняй разам з мужам Херном.

Яна вельмі таварыская да чужых, але паказвае, што яе хвалюе ўплыў вайны на яе прадпрыемніцкую чыннасць. Таксама яна незадаволена салдатамі, якія знаходзяцца ў складзе патрулёў фолкріцкай вартавыя — па яе думцы яны «соваюць нос не ў сваю справу». Галоўным чынам свае тавары пастаўляе ў Фолкрыт. Ёсць некалькі прыкмет у яе хаце, якія прымушаюць насцярожыцца ў адносінах да ветлай гаспадыні.

У адоне Hearthfire, яна будзе прадаваць Довакіну драўніну, па 20 штук за раз.

Нататкі Edit

  • Калі герой мяркуе ўвайсці ў хату Хёрт увечар, то можа пачуць павабны голас, што прапануе яму «Застацца ненадоўга».
  • Цёмнае Братэрства у канчатковым рахунку паказвае, што яна і яе муж — вампіры, якія сілкуюцца чалавечай крывёй.
  • У Хёрт амаль не бачна святлабоязь, і яна спакойна ходзіць пры святле дня па вуліцы.
  • Хоць яна з'яўляецца вампірам, яна будзе па-ранейшаму варожая ў адносінах да героя (і пасля забойства яе мужа таксама), нават калі той таксама вампір.
  • Існуе магчымасць зрабіць так, каб па праходжанні місіі Цёмнага Братэрства пасля забойства Херна Хёрт была таварыская ў адносінах да героя. Трэба толькі пачакаць да поўначы і дачакацца, пакуль Херн пойдзе да свайго свірна з мясам, і там яго прыкончыць.
  • Характэрна, што нягледзячы на тое, што Хёрт вампір, з яе цела няможна падабраць пыл вампіра.
  • Напэўна, Хёрт даволі старажытны вампір. Да прыкладу, калі скарыстаць лук Аўрыэля разам са стрэламі крывавага праклёну, яна выдае такую фразу: «Тыраніі сонца прыйшоў канец!». Далёка не кожны вампір ведае пра гэта прароцтва.
Херт на лесопилке
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.