The Elder Scrolls Wiki

Warning-icon
Трэба: дадаць выяву і, па магчымасці, больш за інфармацыю.

Ціт Мід I
Ёсць выява гэтага персанажа?
Тады загрузіце яе!
Першы імператар Імперыі Мідаў
Папярэднік: Тытул заснаваны; Акатп
(у якасці рэгента)
Наступнік: Аттрэбус Мід
Кароль Сірадыла
4Э ?4Э ?
Папярэднік: ??
Наступнік: ??
Асабістая інфармацыя
Раса: Імперац
Род: Міды
Дзеці: Аттрэбус Мід
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Імператары Тамрыэля».

Ціт Мід I (арыг. Titus Mede I) — адзін з персанажаў раманаў «Пякельны Горад» і «Валадар Душ».

Біяграфія[]

Ціт Мід — першы імператар з дынастыі Мідаў, імператараў Чацвёртай эры.

Pin-icon Нататкау адрозненне ад трох першых дынастый ён і яго нашчадкі не з'яўляюцца Цмоканароджанымі.

Мід ніколі не быў крэўна злучаны з Сэптымамі, як, зрэшты, і астатнія прэтэндэнты на трон у час Міжцарствы Грозавай Кароны. Ён быў простым калавіянскім вайскаводам, які рашыў дамагчыся ўлады. 4Э 17 ён захапляе ўладу ў Імперскім горадзе (як кажуць, маючы ўсяго тысячу ваяроў) і Імперыі, пасля чаго здабывае перамогу над адным з прэтэндэнтаў на пасад, Эддарам Олінам, і абвяшчае сябе новым імператарам.

Скайрым падтрымваў яго распачынанні, а Леявін быў «не вельмі шчаслівы ад вяртання пад уладу» Ціта Міда.

4Э 18 у яго нараджаецца сын — Аттрэбус Мід.

Выгляд[]

Падабенства Аттрэбуса і Ціта Міда «адразу кідалася ў вочы: у абодвух быў худы твар з валявым падбародкам і зялёныя вочы, толькі злёгку крукаваты нос і светлыя валасы Аттрэбус атрымаў ад маткі. Тытус мог пахваліцца грывай цёмна-рудых валасоў, хоць зараз ужо ладна зацягнутых срэбнай шэранню». На лбе ў імператара былі маршчыны, а яго валасы віліся.

Нататкі[]

У Ціта Міда быў брат. Ён знаходзіўся пад строгім наглядам з-за страху Імператара, што той можа паспрабаваць узурпаваць трон.

Вядома, што Ціт Мід планаваў атаку на Альдмерскі Дамініён, але гэтага не здарылася з-за ўварвання Умбрыэля.

Папярэднік:

Імператар Імперыі Мідаў
4Э 17–4Э ?

Наступнік:
Акатп (у якасці рэгента) Аттрэбус Мід