FANDOM


Шахта Абаэлуна
Шахта Абаэлуна
Мапа
Шахта Абаэлуна. Карта
Планы

Шахта Абаэлун (план)

Акруга Ўвардэнфэлл
рэгіён Заходняе Сугор'е
Шахта Абаэлуна (арыг. Abaelun Mine) — шахта у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.
  • Коды лакацыі:

Abaelun Mine
-1
3

Апісанне Edit

Шахта Абаэлуна — невялікая пячора на мяжы Заходняга Сугор'я і Эшланда, якая знаходзіцца да паўночнаму ўсходу ад Кальдэры і да паўднёваму захаду ад Прывіднай Брамы. Шахта з'яўляецца адзінай працоўнай дыяментавай шахтай і ўтрымвае багатыя паклады дыяментаў, до дзесяці з адной жылы.

Шахта кіруецца супольна хатай Хлаалу і Імперыяй, якая наўпроста кантралюе здабычу дыяментаў. Тут працуюць чатыры шахцёры, спакой якіх забяспечваюць два імперскія вартаўнікі. Нягледзячы на цяжкую працу і доўгія змены, працоўныя не жаляцца на сваё становішча дзякуючы годнаму заробку. Усярэдзіне шахты ўсяго толькі адзін тунэль, што вядзе ў адзіную вялікую каверну. Тым не менш, усярэдзіне пабудавана вузкакалейка, на якой ёсць ваганетка для перавозкі руды. Поруч з першай ад тунэля групай жыл расце трохі раслін і грыбоў, у тым ліку — кветка коды. Усяго ў шахце дваццаць жыл, некаторыя з якіх утоены за валунамі. Тры жылы фактычна недаступныя, бо знаходзяцца ў тоўшчы атачальнай пароды.

Прадметы Edit

Персанажы Edit

Персанаж Партрэт Раса Пол LevelIcon Health-icon MagickaIcon StaminaIcon
Давас Аралас
Davas Aralas
Давас Аралас (портрет) Данмер ManIcon 4 74 84 193
Алвор Андас
Alvor Andas
Алвор Андас (портрет)
Рэрнэль Арана
Rernel Arano
Рернель Арано (портрет) 5 82 86 201
Мэрвіс
mervis
Мервис (портрет) 12 138 98 253
Ахоўнік
(два ваяры Імперскага Легіёна)
Imperial Guard
Імперац 20 285 110 309

Нататкі Edit

  • Бо дыяментавыя капальні — уласнасць Імперыі, здабыча дыяментаў героем будзе лічыцца злачынствам, пра чым загадзя папярэджваюць шахцёры. Аднак развіты навык «Утойлівасць» дазволіць паспяхова займець камяні, не рызыкуючы быць злоўленым.
  • Каб далезці да недаступных жыл, давядзецца звярнуцца да кансольнай камандзе tcl.
  • Апроч дыяментаў у жылах, чатыры ўжо здабытыя камяні ляжаць у кішэнях Мэрвіса — аднаго з працоўных шахты.
  • Шахта Абаэлуна — найбуйнае на Ўвардэнфэлле радовішча дыяментаў. Астатнія капальні на выспе малыя, але незасвоены і нікому не належаць. Іх варта шукаць у наступных месцах: Абанабі, Ассарнуд, Дадзены-Аххе, Пунамму і Маба-Глею.

Галерэя Edit

  • Пагляд ад уваходу
  • Грыбы і кветкі поруч з жыламі
  • Расліннасць і дыяменты
  • Ахоўнікі і шахцёр
  • Ваганетка на рэйках
  • Дыяментавыя жылы шахты Абаэлун
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.