FANDOM


ON-иконка-Неотмеченная локация Шашпіламат
Шашпиламат ESOM
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Морраўінд
рэгіён Ўвардэнфэлл
Персанажы Гл. артыкул
Істоты Здыхлятнік
Квэсты Пярэчанні і перашкоды

Шашпіламат (арыг. Shashpilamat) — неадзначаная лакацыя у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Лакацыі (Online: Morrowind)».

Апісанне Edit

Шашпіламат — неадзначаная лакацыя, змесцаваная ў паўднёва-ўсходняй частцы выспы Ўвардэнфэлл, Морраўінд. Адзін са спосабаў далезці да яе — рухацца ад Молаг Мара на паўночны ўсход. Таксама можна скарыстацца сеткай дарожных свяцілішчаў. Адно з іх знаходзіцца паўднёва-заходней лакацыі.

Гэта сярэдніх памераў комплекс даэдрычных руін, змесцаваны на паўднёвым усходзе Ўвардэнфэлла, непадалёк ад Унутранага мора, на узбярэжжа Азуры. Побач знаходзяцца дзьвемерскія руіны Нчардумц і Нчурдамц, а таксама яечная шахта Матус-Акін і Халамаянскі манастыр. Свяцілішча прысвечана Малакату, Даэдрычнаму Прынцу Праклёнаў. У наш час занята бандытамі. Усярэдзіну Шашпіламата трапіць немагчыма.

Самі разваліны захаваліся даволі добра, але на іх тэрыторыі шмат расліннасці — травы, кустоў, дрэваў і гіганцкіх грыбоў. Знадворку па Шашпіламату блукаюць бандыты, якія варожа паставяцца да чужынца. Свяцілішча пабудавана ў стандартным для даэдрычных руін Ўвардэнфэлла стылі: з каменных блокаў са множнай разьбой і пісьмёнамі, з купалаватымі будынкамі і высокімі вежамі. Шашпіламат пабудаваны на ўзгорыстай мясцовасці, таму тут ёсць перапады вышынь. У цэнтры развалін пабіта вогнішча.

На тэрыторыі Шашпіламата можна выявіць цяжкі мяшок і замкнёны куфар са скарбамі. Апроч таго, падчас квэста «Пярэчанні і перашкоды» на ўскраіне руін будуць знаходзіцца ўцёклыя ад магістра Гатрэна каджыты-рабыні, якіх трэба будзе адшукаць Бяздушнаму, каб дамагчыся ў магістра аўдыенцыі.

Персанажы Edit

Насельнікі
Аньір[1] Бандыты Даршо[1]
Заррі[1] Зашанці[1] Капітан Гіравэл[1]
Вартаўнік Тэлванні[1]

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

  • «Пярэчанні і перашкоды» — знайсці выкрадзеныя рэчы і страчаных рабоў магістра Гатрэна, каб дамагчыся ў яго аўдыенцыі.

Дасягненні Edit

Існуе дасягненне, злучанае з гэтай лакацыяй:

Абразок Дасягненне Ачкі Апісанне
Исследователь даэдра (иконка) Даследнік даэдра 10 Наведаць усё даэдрычныя руіны на Ўвардэнфэлле.

Нататкі Edit

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Толькі падчас квэста «Пярэчанні і перашкоды»

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.