FANDOM


Рэймон Эбенавая Рука (арыг. Reymon Ebonarm), вядомы таксама як Эбанарм ці Чорны Рыцар — бог войны, спадарожнік, абаронца і апякун ваяроў. З'яўляецца ён са сваім спадарожнікам: залацістым жарабцом, які завецца Гаспадаром Вайны. Яго знак — чырвоная ружа.

Ён падобен на непарушную скалу. Велізарны ўзрост, мускулістае цела, абароненае эбанітавай бранёй. Яго шлем не хавае рудыя валасы і бараду, якія пераліваюцца залацістым бляскам, сінія вочы, што працінаюць кожнага, на каго зваліцца іх позірк. У яго левай руцэ заціснуты масіўны вежавы шчыт з эбаніту, упрыгожаны палымянай ружай. Калі ён падымае правую руку, усё бачаць пышны клінок, працяг яго рукі. Рука і меч, злітыя разам — вынік і знак перанесеных гэтым богам ран падчас каласальных бітваў у юнацкасці гэтага свету.
— Эбенавая рука

Апроч таго, дзякуючы яму з'явіўся бог поспеху — Сай.

Ля Эбенавай Рукі досыць шмат прыхільнікаў (прыкладам, ад данмераў можна часта пачуць клятву «душой Чорнага рыцара»): у першую чаргу гэта ваяры розных рас, а таксама чальцы Гільдыі ваяроў. Асобна вылучаецца Цытадэль Эбанарма — рэлігійны ордэн, прысвечаны асабіста яму.

Крыніцы Edit

Шаблон:Божышчы

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.