| ||||
![]() | ||||
<acronym class="acronym" title="Базавае значэнне абароны, не які ўлічвае ўплыў навыкаў і здольнасцяў">Абарона</acronym> | Вага | <acronym class="acronym" title="Базавае значэнне цаны, якое не ўлічвае ўплыў навыкаў і здольнасцяў">Цана</acronym> | ||
34 | 14 | 750 ![]() | ||
Тып | Шчыт | |||
Клас | Цяжкая браня | |||
Матэрыял для паляпшэння: Эбанітавы злітак |
Эбанітавы шчыт (арыг. Ebony Shield) — шчыт, цяжкая браня у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
Абагульняльны артыкул: «Пералік цяжкай брані (Skyrim)».
Абагульняльны артыкул: «Эбанітавы рыштунак (Skyrim)».
Абагульняльны артыкул: «Пералік шчытоў (Skyrim)».
Апісанне[]
Эбанітавы шчыт — цяжкі шчыт са шліфаванага эбаніту. Уяўляе сабою даволі тоўстую выпуклую пласціну вытанчанай формы з адной ручкай ззаду, упрыгожаную мудрагелістым узорам.
З'яўляецца элементам эбанітавага даспеха і мае высокі рэйтынг брані. Сярод ствараных цяжкіх шчытоў, пададзеных у арыгінальнай гульні, гэты каштуе паміж оркскім і цмачыным панцырным шчытамі.
Месцазнаходжанне[]
По дасягненні галоўным героем 32 роўні звычайны шчыт, а пачынальна з 33 і зачараваны можна:
- знайсці ў продажы ў кавалёў і гандляроў;
- выпадкова знайсці ў кантэйнерах у розных лакацыях Скайрыма і СалстхеймаDB;
- зняць з целаў зрынутых ворагаў.
- поўны камплект эбанітавага даспеха, улучаючы эбанітавы шчыт прыгнечання агню, носіць Эбанітавы ваярDB;
- такі шчыт носіць Ваяр Баэціі.
Фіксаваныя лакацыі[]
- Валтум — у пакоі, дзе ўпершыню адбываецца сустрэча з зданню Хевнорака. Трэба заскочыць на балкон, дзе была здань, і прайсці крыху далей у бакавую нішу.
- Лабірынціян — у пакоі разам з старажытным шлемам вогнетрываласці.
Рамяство[]
Эбанітавы шчыт можна стварыць у кузні. Для гэтага трэба мець ровень 80 навыку «Кавальскае дзела», здольнасць «Эбанітавыя даспехі» і наступныя матэрыялы:
- эбанітавы злітак (4 шт.);
- палоскі скуры (1 шт.).
Таксама шчыт можна палепшыць на варштате з дапамогай аднаго эбанітавага злітка.
Нататкі[]
- Ёсць магчымасць памяняць гэты шчыт на даэдрычны ў кузні атранахаў.