FANDOM


Яечная шахта Сінарраліт
Яичная шахта Синарралит
Мапа
Яичная шахта Синарралит. Карта
Планы

Яичная шахта Синарралит. План

Акруга Ўвардэнфэлл
рэгіён Грэйзлэнд
Істоты Ваяр квама, скрыб, працоўны квама, фуражыр квама, матка квама
Яечная шахта Сінарраліт (арыг. Sinarralit Egg Mine) — яечная шахта у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.
  • Коды лакацыі:

Sinarralit Egg Mine
11
13

Апісанне Edit

Яечная шахта Сінарраліт знаходзіцца ў раёне Грэйзлэнда, да поўдню ад Воса. Злева ад уваходу вырасла дрэва, ля дзвярэй, як і каля большасці іншых падобных шахтаў, блукае працоўны квама. У наваколлі можна заўважыць мноства пучкоў віквіта.

Шахта закінута па невыразнай прычыне, і вусякі асады жывуць самі па сабе. Квама не хворыя, яек тут шмат, дый горад знаходзіцца не вельмі далёка. Магчыма, пра гэту шахту проста забыліся. Кароткі тунэль ад уваходу вядзе на скрыжаванне, наперадзе і справа знаходзяцца тупікі. А вось злева тунэль утварае кольца. Калі прайсці па левым боку гэтага кольца, то на падлозе можна ўбачыць нечы шкілет. Побач са шкілетам качаецца жалезная сякера. Прыкладна ў сярэдзіне кольца ёсць адгалінаванне, што вядзе ў каверну з лежбішчам маткі. Са скарбаў тут можна знайсці толькі муроўкі яек і тую самую сякеру. Таксама ніхто не перашкодзіць навострываць баявыя навыкі на насельніках асады.

Прадметы Edit

  • 53 яечныя муроўкі;
  • жалезная сякера.

Галерэя Edit

  • Наваколле
  • Працоўны квама ля муровак
  • Шкілет і жалезная сякера
  • Лежбішча маткі
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.