The Elder Scrolls Wiki
Паданне касмічнага модуля, частка 1
Fall of the Space Core, Vol
Базавая інфармацыя
Аўтар Aperture Laboratories
Лакалізатар Wehrwolfmann
Арыгінал можна знайсці тут
Рускамоўную лакалізацыю можна знайсці тут

Паданне касмічнага модуля, частка 1 — мадыфікацыя для гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.

File:Skyrim How to find the space core (Fall of the Space Core, Vol. 1 Portal 2 DLC)

Апісанне[]

Fall of the Space Core, Vol. 1 дадае ў гульню гаваркі модуль Space Core з кампутарнай гульні Portal 2, які сустракаецца там па сюжэце.

Створаны і занесены ў гульню супрацоўнікамі Valve і Bethesda у гонар выпуску Creation Kit і з'яўленні Skyrim у Steam Workshop.

Space Core уяўляе сабою рабатызаваны модуль, што выдае пацешныя рэплікі (па змаўчанні ангельскі, але можна спампаваць і рускую версію) як у інвентары, гэтак і быўшы выкінутым на зямлю. Каб Space Core загаварыў, трэба націснуць па ім у інвентары, піхнуць, скарыстаць Крык ці стукнуць.

ID касмічнага модуля: XX0012CA.

Месцазнаходжанне[]

Space Core знаходзіцца заходней Вайтрана, па дарозе паміж Заходняй вартаўнічай вежай і фортам Грэймур. Пры набліжэнні ён зваліцца з неба і, суправаджаны дымам і радасным ускрыкам «Spaaaace!!!» («Космааас!!!»), зваліцца ў разбураную хату.

Нататкі[]

Космо-шлем
Шлем Косманароджанага
  • Перыядычна ў меню навыкаў можна ўбачыць іншы модуль з Portal 2 — Ўітлі.
  • Модуль космасу не бескарысны, з яго дапамогай можна вырабіць шлем Косманароджанага, які звонку падобен на модуль, але па баках прымацаваны два рогі, як на жалезным шлеме. Для гэтага трэба прыйсці ў кузню атранахаў і прынесці з сабой наступнае: модуль, 8 кавалкаў месяцовай руды, жалезны шлем. Потым трэба ўсталяваць модуль заміж сыгільскага каменя, дадаць астатнія інгрэдыенты і націснуць на рычаг. Сам модуль пасля гэтага застанецца, і яго можна забраць назад. Пры наяўнасці здольнасці «Каваль-чараўнік» навыку «Кавальскае дзела» шлем можна палепшыць на варштатё з дапамогай аднаго злітка вычышчанага месяцовага каменя. Ставіцца да цяжкай брані, даступна тры варыянты, адрозненні толькі візуальныя. Адменны выгляд шлема залежыць ад абранай расы — людзі, каджыты ці арганыяне.
  • Гэту ўбудову можна лічыць афіцыйным дадаткам, бо яе распрацоўкай збольшага займалася сама каманда Bethesda (а таксама Valve).