FANDOM


The Elder Scrolls Adventures: Redguard
Redguard box
Выданне
Дата выхаду 3 лістапада 1998
Распрацоўнік(і) Bethesda Softworks
Выдавец Bethesda Softworks
Жанр Прыгоды, Квэст
Платформа PC, DOS
Гульнявы рухавічок XnGine
Рэжымы Адзінкавая гульня
Храналогія
Дата 2Э 864

The Elder Scrolls Adventures: Redguard (даслоўна: Старажытныя Скруткі — Прыгоды: Рэдгард) — прыгодніцкая кампутарная гульня з выглядам ад трэцяй асобы ў стылі гульняў Tomb Raider, дзеянні якой разгортваюцца ў свеце The Elder Scrolls. Гульня бярэ свой пачатак у Тамрыэле у 864 годзе Другой эры, за 400 гадоў да падзей The Elder Scrolls: Arena. Гісторыя пра Сайруса, маладога рэдгарда, які прыбыў на выспу Строс М'Кай, каб знайсці сваю зніклую сястру, і пасля апынуўся ў самым сэрцы палітычнай інтрыгі.

Гульня працуе ў MS-DOS і скарыстае праграмную выснову графікі. Таксама падтрымваюцца 3D-паскаральнікі Voodoo 2. Кіраўніцтва гульні таксама ўлучае падзел, што завецца кішэнным даведнікам па Імперыі (часта скарачаны як PGE, ці PGttE), у якім дэталёва апісваюцца падзеі ў Імперыі на працягу эры. Гэты даведнік напісаны з пункту погляду імперцаў і мае некалькі рукапісных дадаткаў, напісаных антыімперцамі. Нарэшце, з некаторымі версіямі гульні пастаўляецца часткова спаленая карта свету, што забяспечвае большы ровень праўдападобнасці. Раней копіі Redguard пастаўляліся з кніжкай коміксаў, што паказвае падзеі, якія адбываліся да прыгоды Сайруса на Строс М'Кай, цяпер гэты комікс можна вольна спампаваць у інтэрнэце.

Іншае Edit

  • Гульня шырыцца на 2-х кампакт-дысках.
  • Сістэмныя вымогі:
Pentium 166Mhz,
32MB RAM,
350MB месцы на HDD,
гукавая карта,
відэа з падтрымкай GLide (рэкамендуецца)

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.