The Elder Scrolls Construction Set — гэта набор для стварэння мадыфікацый да гульняў серыі The Elder Scrolls.
Агульная інфармацыя[]
Свет у гульнях TES3/TES4 рэалізуецца ў выглядзе набору вочак (арыг. cell), у якіх змесцаваны аб'екты. Таксама ёсць сістэма магіі і скрыптовая сістэма.
Вочкі[]
Вочка (таксама званая часам 'клеткай') уяўляе сабою квадратную вобласць прасторы з бокам у 116,3 метра (8192 гульнявыя адзінкі). Максімальная вышыня і глыбіня таксама абмяжоўваецца гэтым лікам (ровень вады звычайна роўны нулю). Вочкі падзяляюцца на ўнутраныя і вонкавыя.
Унутраныя вочкі[]
Унутраныя вочкі апісваюць замкнёныя вобласці прасторы, такія як памяшканні хат ці падзямелля.
На тэрыторыі гэтых вочак не дзеюць пагодныя ўмовы, не адмалёўваецца неба і адсутнічае натуральнае асвятленне. Бо арыентацыя такіх вочак не задаецца спрадвечна, яны абавязаны ўтрымваць адмысловы маркер, што паказвае кірунак на поўнач.
Кожнае ўнутранае вочка павінна мець унікальную назву (ідэнтыфікатар).
Вонкавыя вочкі[]
Вонкавыя вочкі ўяўляюць сабою вялікую частку прасторы, менавіта з іх мадэлююць паверхню гульнявога свету.
Некалькі вочак можна з'яднаць у рэгіён, падкрэсліваючы тым самым іх падабенства (таксама гэта ўплывае на некаторыя параметры). Калі гулец знаходзіцца на тэрыторыі вонкавага вочка, адмалёўваецца неба, разлічваецца асвятленне, надвор'е, вецер, асадкі і т. п.
Ідэнтыфікатар вонкавага вочка складаецца з назвы рэгіёна, да якога яна ставіцца, а таксама яе каардынат. Каардынаты вызначаюць зрушэнне вочка адносна «умоўнага цэнтра» (у TES3 гэта месца знаходзіцца трохі паўднёвей Чырвонай Гары).
Аб'екты[]
Вочкі могуць быць напоўнены рознымі будынкамі, прадметамі, NPC і крэатурамі (арыг. creatures, стварэнні), яны ж «монстры». Тэхнічна, гулец уяўляе сабою NPC з ідэнтыфікатарам «Player» (паводле дадзеных TES CS для TES3). Некаторыя аб'екты (аб'екты катэгорый Lights (асвятленне: свечкі, ліхтары, паходні) Miscellanious, Armor, Cloths, Weapons, Alchemy, Ingredients) могуць перацягвацца ў адмысловае акенца, сімвалічнае т. зв. «інвентар» (інвентар ёсць толькі ля аб'ектаў класа NPC (негульнявыя персанажы) і Container (кантэйнеры: аб'екты, што змяшчаюць усярэдзіне сябе розныя прадметы)). Аб'екты з катэгорыі Body Parts выкарыстоўваюцца для стварэння графікі да іншых аб'ектаў (прыкладам для брані ці для скінаў персанажаў гульні).
Магія[]
Рухавічок гульні ўтрымвае шырокі набор магічных эфектаў, але змяняць гэты набор няможна.
Можна ствараць з іх размаітыя загаворы, якія потым змогуць ужывацца NPC, гульцом. Таксама ёсць магчымасць зачароўваць прадметы і ставіць пасткі. NPC, што валодае зачараваным прадметам, можа скарыстаць яго загаворы. Калі ўсталявана пастка, загавор спрацоўвае адзін раз пры спробе NPC узаемадзейнічаць з аб'ектам.
У TES CS для гульні Morrowind таксама магчыма змяніць абразок загавору, і яго шлейф, што застаецца пры стварэнні загавору.
Скрыпты, глабальныя зменныя і дыялогі[]
У рухавічок гульні ўбудаваны інтэрпрэтатар скрыптовай мовы. Гэта дазваляе дынамічна аказваць некаторы ўплыў на свет, хоць магчымасці і абмежаваны.
Скрыпты звычайна досыць часта выконваюцца (прыкладам, пры фармаванні кожнага кадра), таму стаіць старанна падыходзіць да іх напісання і аптымізацыі — іначай можа адбыцца істотнае запаволенне гульні ці зусім аварыйны прыпынак дадатку.
У гульнях вызначаны досыць вялікі набор глабальных зменных, што захоўваюць розныя параметры. Можна ствараць свае і/ці змяняць бягучыя глабальныя зменныя.
Дыялогі дазваляюць вызначыць камунікаванне NPC з гульцом. Разам са скрыптамі з'яўляюцца асноўным сродкам стварэння розных квэстаў. Тэхнічна ўяўляюць сабою набор тым з апісаннем фраз і адказаў на іх.
TES3 Construction Set[]
PC-версія The Elder Scrolls III: Morrowind складалася з дадатковага дыска з наборам для мадыфікацыі гульні. На гэтым дыску, апроч самога TES3 CS (ён таксама быў і на дыску з гульнёй), месцаваліся часткова распакаваныя рэсурсы файла Morrowind.bsa — тэкстуры, поліганальныя мадэлі і значкі.
Версіі[]
Версіі набору распрацоўніка проста адпавядаюць версіям гульні.
- 1.0 — пастаўлялася спрадвечна
- 1.1.0605 (2002) — рабілася пры абнаўленні гульні да версіі 1.1
- 1.2.0722 (ліпень 2002) — пастаўлялася спрадвечна з рускай версіяй гульні ці рабілася пасля абнаўлення гульні да версіі 1.2
- 1.2.0813 (люты 2003) — рабілася пры абнаўленні французскай версіі гульні да 1.2
- 1.3.1029 — рабілася пасля ўсталёўкі афіцыйнага адона The Elder Scrolls III: Tribunal
- 1.4.1313 (люты 2003) — рабілася пасля ўсталёўкі афіцыйнага адона The Elder Scrolls III: Tribunal і абнаўленні яго до версіі 1.4
- 1.6.1820 (ліпень 2003) — рабілася пасля ўсталёўкі рускай версіі афіцыйнага адона The Elder Scrolls III: Bloodmoon ці пасля ўсталёўкі яго ангельскай версіі і абнаўлення да версіі 1.6.1820
TES3: Tribunal[]
Усталёўка гэтага дадатку выпраўляе некаторыя абмылы ў арыгінальнай гульні, абнаўляючы яе версію да 1.3. Таксама існуе патч да версіі 1.4
З навін (галоўным чынам скрыптовых) можна адзначыць:
- магчымасць ствараць кампаньёнаў гульцу. Кампаньён будзе ісці за гульцом і ўсяляк дапамагаць яму (перанос рэчаў, бітвы)
- магчымасць у скрыпце вызначыць, бяжыць гулец, скача ці хаваецца
- змена маштабу аб'ектаў са скрыптоў
- атрыманне бягучага роўня вады і яго змена (толькі ва ўнутраных вочках)
- улучэнне/адключэнне магчымасці левітацыі
- магчымасць дынамічна дадаваць у свет аб'екты
- магчымасць атрымваць інфармацыю пра экіпіяванне NPC
- можна прымусіць NPC заўсёды бегчы, скакаць ці хавацца
- вызначаць судотыкі NPC (а не толькі гульца) з аб'ектам
- змена «узроўневых спісаў» — залежнасці некаторых аб'ектаў/крэатур ад бягучага роўня гульца
TES3: BloodMoon[]
Усталёўка другога афіцыйнага дадатку абнаўляе гульню да версіі 1.6. Яно складаецца з усіх змен Tribunal, апроч таго дадаючы некалькі новых магчымасцяў (галоўным чынам у скрыптах):
- можна вызначыць, што гулец падарожнічае ці знаходзіцца ў турме
- можна змяшчаць прадметы поруч з аб'ектам (да гэтага — толькі поруч з гульцом)
- змена колеру Секунды (меншая з месяцаў Нірна) з белага на чырвоны і назад
- функцыі і параметры, злучаныя з пярэваратнямі
MSFD[]
У камплекце з TES3 CS ідзе кіраўніцтва па выкарыстанні. Там апісваецца пара прыкладаў — стварэнне падзямелля, рэдагаванне вонкавых вочак і няшмат інфармацыі па скрыптах.
Але, бо гэта інфармацыя вельмі бедная, адзін з фанатаў гульні — 'GhanBuriGhan' стаў збіраць патрэбныя звесткі для выпуску поўнага апісання скрыптовай сістэмы TES3. Гэты дакумент атрымаў назву «Скрыпты Морраўінда для Чайнікаў» (арыг. Morrowind Scripting for Dummies, MSFD), на дадзены момант даступная ўжо восьмая рэдакцыя, аб'ёмам каля дзвюх сотняў старонак.
TES4 Construction Set[]
Адначасна з выпускам The Elder Scrolls IV: Oblivion, быў выпушчаны і Construction Set для яго. У адрозненне ад мінулай версіі, ён не шырыўся разам з гульнёй, а быў прапанаваны для вольнага спампавання ўсім ахвотнікам.
Змены, якія зведаў гульнявы рухавічок, адбіліся і на CS. Таксама з'явілася падтрымка карыстаных гульнёй пабочных тэхналогій, такіх як фізічны рухавічок Havok, сістэма твараў FaceGen і тэхналогія SpeedTree.
Версіі[]
- 1.0.303 — спрадвечная версія, даступная на момант выйсця гульні
- 1.2 — версія, выпушчаная да The Elder Scrolls IV: Shivering Isles і Oblivion, абноўленага до 1.2
The Elder Scrolls | |
---|---|
Асноўная серыя | Arena • Daggerfall • Morrowind (Tribunal, Bloodmoon) • Oblivion (Knights of the Nine, Shivering Isles) • Skyrim (Dawnguard, Hearthfire, Dragonborn) • VI |
Online | Imperial City • Orsinium • Thieves Guild • Dark Brotherhood • Shadows of the Hist • Morrowind • Horns of the Reach • Clockwork City • Summerset • Dragon Bones • Wolfhunter • Murkmire |
Адгалінаванні | Battlespire • Redguard • Travels (Shadowkey, Dawnstar, Stormhold) • Legends |
Кнігі | Пякельны горад • Lord of Souls |
Вытворчасць | The Elder Scrolls Construction Set • Creation Kit |