The Elder Scrolls II: Daggerfall | |
---|---|
Дата выхаду | ЗША: 31 жніўня 1996 |
Распрацоўнік(і) | Bethesda Softworks |
Выдавец | Bethesda Softworks |
Жанр | RPG |
Платформа | PC, DOS |
Гульнявы рухавічок | XnGine |
Рэжымы | Адзінкавая гульня |
Храналогія | |
Дата | 410 3Э |
The Elder Scrolls II: Daggerfall (бел. Старажытныя Скруткі II: Даггерфолл) — кампутарная ролевая гульня ад першай асобы для DOS, распрацаваная Bethesda Softworks і выпушчаная ў 1996 годзе.
З-за вялікай колькасці абмылаў і выпушчаных патчаў (якія, зрэшты, не дазволілі ўсе абмылы), гульня мае неафіцыйную назву «Buggerfall» (ад слова «баг» — абмыла ў праграме). З 9 ліпеня 2009 года гульня перакладзена ў разрад abandonware і даступная для вольнага спампавання.
Гульнявы свет[]
Падзеі The Elder Scrolls II: Daggerfall, як і іншых гульняў серыі The Elder Scrolls, развіваюцца на выдуманай планеце Нірн, на кантыненце Тамрыэль, у каралеўстве Даггерфолл (арыг. Daggerfall, даслоўна: смяротны ўдар кінжалам). Падарожжы па ім ускладняюцца яшчэ і вялікай колькасцю ворагаў, найдужэйшыя з якіх — даэдра.
Daggerfall на бягучы момант — найвялікая гульня серыі, што расчыняе свет, прыблізна роўны па плошчы Вялікабрытаніі: каля 229,848 км², з больш чым 15 000 гарадоў, вёсак, і пячор, адкрытых для даследавання. Паводле словаў Тода Говарда, праграміста The Elder Scrolls, свет наступнай у серыі гульні, The Elder Scrolls III: Morrowind, складае 0,01 % ад пляца свету Daggerfall. Частка Морраўінда, даступная для даследавання, то бок выспа Ўвардэнфэлл, прыкладна роўная 25,9 квадратным кіламетрам, улучаючы ўзбярэжныя вобласці (галоўную выспу займае прыблізна 6 квадратных міль). The Elder Scrolls IV: Oblivion мае прыблізна 41,4 квадратных кіламетраў для даследавання. У Daggerfall ёсць каля 750 000 NPC, якія могуць узаемадзейнічаць з героем, у параўнанні з прыблізна 1000 NPC у Morrowind і Oblivion.
Каб дапамагчы гульцам у праходжанні праз доўгія скляпы і старажытныя падземныя крэпасці, была распрацавана аўтакарта. Гульцы павінны наведаць прыблізна 6-8 каралеўстваў, каб скончыць гульню, хоць у агульнай складанасці прысутнічаюць 47 абласцей. Выкарыстанне аднолькавых блокаў для будавання як гарадоў, гэтак і падзямелляў прымусіла некаторых рэцэнзентаў жаліцца на манатоннасць гульні, што не дзіўна. У 2002 годзе ў гульні The Elder Scrolls III: Morrowind гэта праблема была вырашана, і Морраўінд апынуўся хоць і значна меншым, але больш дэталёвым светам з унікальнымі селішчамі, пячорамі і іншымі лакацыямі.
Сюжэт[]
Даггерфолл — гэта горад на радзіме брэтонцаў у Хай Року. Герой скіроўваецца туды па асабістай просьбе імператара, які загадвае выканаць два заданні: вызваліць дух памерлага караля Лізандуса ад зямных кайданаў і высветліць, што здарылася з лістом імператара да шпіёна Клінкоў пры двары Даггерфола — лэдзі Брызэнне. У лісце раскрываецца, што маткі Лізандуса, Нульфаге, вядома месцазнаходжанне Мантэллы — рухавіка, патрэбнага для адраджэння першага Нумідыюма — магутнага жалезнага голема, з дапамогай якога Тайбер Сэптым стварыў Імперыю. Імператар хоча, каб яго шпіён прымусіў Нульфагу расчыніць месцазнаходжанне Мантэллы для завяршэння рэканструкцыі Нумідыюма.
З-за серыі няшчасцяў і блытаніны, ліст трапляе да орка Гартвога. Не ведаючы, што такое Мантэлла, Гартвог раіцца з Маннімарко, Каралём Чарвякоў (лідарам некрамантаў). Тым часам Падземны Кароль, які знішчыў першы Нумідыюм, адраджаецца глыбока ў склепе Гармідар Рока, аднаўляючы энергію, выдаткаваную ім падчас знішчэння голема. Каб герой мог перадаць каму-небудзь Мантэллу, ён павінен знішчыць забойцу караля Лізандуса і даць спачын яго дух. Пасля крадзяжу татэма Тайбера Сэптыма ў караля Готріда ў Даггерфолле і вызваленні Мантэллы з турмы ў Этэрыюсё сіла каменя аднаўляе сілу Падземнага Караля.
The Elder Scrolls II: Daggerfall мае шэсць розных канцовак:
- Калі герой актывуе Мантэллу сам, маючы татэм (прылада, што кантралюе Нумідыюм), той выйдзе з-пад кантролю, заб'е героя і будзе знішчаны сіламі Імперыі.
- Калі герой перадасць Мантэллу Падземнаму Каралю, той убярэ яго сілу, пяройдзе ў вечны спачынак і створыць вакол сябе вялікую вобласць, вольную ад магіі.
- Калі пераможа Гартвог, ён скарыстае Нумідыюм для знішчэння імперскіх сіл і каралёў, якія кіруюць некалькімі правінцыямі заліва Іліак. Потым з'явіцца Падземны Кароль, каб знішчыць Нумідыюм раз і назаўжды, страціўшы пры гэтым сваё жыццё. Гартвогу пашчасціць стварыць Арсініум, каралеўства оркаў.
- Калі перамогуць Клінкі, ім атрымаецца ўзнавіць першы Нумідыюм і скарыстаць яго для перамогі над каралямі заліва і оркамі, а таксама зноў з'яднаць усе правінцыі Тамрыэля пад уладай адной Імперыі.
- Калі пераможа які-небудзь кароль заліва, ён скарыстае першы Нумідыюм, каб перамагчы іншых каралёў, перш чым Падземны Кароль знішчыць яго і сябе.
- Калі Маннімарко атрымае Мантэллу, ён скарыстае гэта, каб зрабіць сябе богам.
З шасцю вельмі рознымі сканчэннямі Daggerfall аўтарам серыі The Elder Scrolls трэба было творча падысці да напісання сцэнара працягу. Кнігі у The Elder Scrolls III: Morrowind паказваюць, што ў фінале Daggerfall адбыліся прасторава-часавыя парушэнні, вядомыя як «Ператварэнне (ці Дэфармацыя) Захаду» ці Дзіва Свету. Прычына гэтага палягала ў тым, што герой, дзеля атрымання Мантэллы, уступае ў духоўны свет Этэрыюс, а бог Этэрыюса Акатош з'яўляецца богам часу. Такім чынам, усе фіналы Daggerfall адбываюцца адначасна:
- Галоўны герой знішчаны Нумідыюмам;
- Каралеўствы Даггерфолл, Сэнтынэль і Вэйрэст кансалідуюць палітычную сілу;
- Каралі заліва і імперскія войскі трываюць паразу ад оркаў, якія потым ствараюць уласнае каралеўства — Арсініум;
- Увесь Тамрыэль ізноў з'яднаны пад уладай Імперыі;
- Кароль Чарвякоў робіцца богам; яшчэ адно ўвасабленне Маннімарко робіцца лідарам ордэны Чорнага Чарвяка;
- Падземны Кароль, які нарэшце ўз'яднаўся са сваім сэрцам, знаходзіць супакой.
Мадыфікацыі[]
DaggerXL[]
XLEngine (старая назва: DaggerXL) — порт (асучаснены мадыфікаваны рухавічок) гульні Daggerfall, распрацоўваны з 2009 года. Мэта праекта складаецца ў стварэнні абноўленай версіі гульні, прыстасаванай пад сучасныя аперацыйныя сістэмы, сучаснае апаратнае забеспячэнне (заміж выкарыстання MS-DOS, Windows 9x, эмулятараў і віртуальных машын), выпраўленне абмылаў і рэалізацыі магчымасцяў, заяўленых, але не якія з'явіліся (ці зробленых часткова) у рэлізнай версіі гульні. Таксама заяўлена магчымасць падлучэння ўбудоў-мадыфікатараў, як у Morrowind і навейшых гульнях серыі. Порт замяняе толькі рухавічок гульні, і для яго працы патрабуюцца файлы з рэсурсамі з арыгінальнага Daggerfall.
Да сярэдзіны 2013 года XLEngine падтрымвае стварэнне персанажа, адмалёўку кожнай вобласці з добрай графікай (улучаючы згладжванне і анізатропную фільтрацыю, дынамічнае святло, эфект bloom і апаратнае паскарэнне), цалкам бясшвовы свет і вандраванні, змену часу сутак, асноўныя элементы геймплэя і шмат што іншае. Далейшыя асаблівасці геймплэя і баг-фіксы ў наш час распрацоўваюцца і адладжваюцца. Асобныя энтузіясты ўжо вядуць працу над тэкстурамі і спрайтамі высокага дазволу, што вельмі карысна.
Галерэя[]
Спасылкі[]
- Афіцыйны сайт гульні;
- Сюжэт Daggerfall у «Імперскай бібліятэцы»;
- Інфармацыя пра гульню Daggerfall на сайце ESN;
Відэа:
- Daggerfall Trailer — афіцыйны трэйлер, што знаходзіўся на кампакт-дыску з гульнёй;
- TES II: Daggerfall, Unofficial Trailer — неафіцыйны трэйлер гульні.
Вольнае спампаванне: Загрузіць поўную гульню.
The Elder Scrolls | |
---|---|
Асноўная серыя | Arena • Daggerfall • Morrowind (Tribunal, Bloodmoon) • Oblivion (Knights of the Nine, Shivering Isles) • Skyrim (Dawnguard, Hearthfire, Dragonborn) • VI |
Online | Imperial City • Orsinium • Thieves Guild • Dark Brotherhood • Shadows of the Hist • Morrowind • Horns of the Reach • Clockwork City • Summerset • Dragon Bones • Wolfhunter • Murkmire |
Адгалінаванні | Battlespire • Redguard • Travels (Shadowkey, Dawnstar, Stormhold) • Legends |
Кнігі | Пякельны горад • Lord of Souls |
Вытворчасць | The Elder Scrolls Construction Set • Creation Kit |