FANDOM


Wizard's Tower
Фросткраг
Выданне
Дата выхаду Красавік 25, 2006
Распрацоўнік(і) Bethesda Softworks
Выдавец Bethesda Softworks, Ubisoft
Жанр Action RPG
Платформа PC, Xbox 360, PS3
Гульнявы рухавічок Gamebryo
Рэжымы Адзінкавая гульня

The Elder Scrolls IV: Wizard’s Tower (даслоўна: Старажытныя скруткі IV: Вежа Чараўніка) — невялікі афіцыйны дадатак да гульні TES IV: Oblivion. Выпускалася на асобных дысках разам з першым буйным дадаткам The Elder Scrolls IV: Knights of the Nine і было адным з сямі дробных афіцыйных убудоў.

Асаблівасці Edit

  • Даследуйце Вежу з усімі яе драбнюткімі дэталямі.
  • Узрушальны выгляд на Сірадыл з найвысокай кропкі наваколля
  • Не што забываецца пра лявеў-апе, просты мэбляванне ўлучае ложак
  • Пакаёвы батанічны сад з 130 назвамі раслін, улучаючы флору Мёртвых Земляў і Рая.
  • Магчымасць закліку патужніка-атранаха, які будзе паслухмяны вашым камандам
  • Сталыя тэлепорты ва ўсе магічныя гільдыі Сірадыла
  • У Імперскім горадзе з’яўляецца новы гандляр загаворамі, таксама здольны зараджаць магічныя прадметы
  • Поўны набор мэблявання для ахвотнікаў набыць яго
  • Поўнафункцыйныя алтары зачараванні і стварэнні загавораў. Больш не патрэбе ўступаць у Гільдыю Чараўнікоў!

Апісанне Edit

Яшчэ Morrowind паказаў цёплыя, нават гарачыя пачуцці, якія сілкуюць гульцы да размаітых «хатак». Перад вамі менавіта гэтага тыпу ўбудова. На галаву герою раптам звальваецца спадчына ў выглядзе нерухомасці (натуральна, гэта шчаслівая вестка можа нагнаць яго ў кожны момант, у тым ліку, і адразу па выйсці з Імперскай турмы).

Ніякія квэсты з Вежай не злучаны. Вам належыць толькі зганяць у Імперскі горад і раскашэліцца на мэбляванне і адмысловыя «прымочкі», калі пажадаеце, і ўдасканаленае жыллё да вашых паслуг.

Памяшканне няўтульнае, нават аскетычнае, але, напэўна, гэтак і належыць жыць праўдзіваму чараўніку. У ліку выгод — алтары зачаравання і стварэнні загавораў, усталёўка для стварэння патужніка-атранаха, велізарнае сховішча для вашых пажыткаў, лабараторыя, што робіць з неспрактыкаванага вучня ледзь больш дасведчанага адмыслоўца (павелічэнне навыку алхіміі на 15 %), аднабаковыя тэлепорты ў Гільдыі Чараўнікоў Сірадыла.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.