FANDOM


Imperial City
The Elder Scrolls Online The Imperial City
Выданне
Дата выхаду 31 жніўня 2015 (PC / Mac)
15 верасня 2015 (Xbox One)
16 верасня 2015 (PS4)
Распрацоўнік(і) ZeniMax Online Studios
Выдавец Bethesda Softworks
Жанр MMORPG
Платформа PC, PlayStation 4, Xbox One
Гульнявы рухавічок HeroEngine
Рэжымы ад 1-й / 3-й асобы
Храналогія
Дата Міжцарства, 2Э 582-583


Апісанне Edit

Imperial City — першы дадатак для гульні The Elder Scrolls Online, сюжэт якога разгортваецца вакол часткі амбіцыйнага плана Молаг Бала па скарэнню Нірна. Падзеі якія рушылі за Выбухам Душ паставілі Імперскі горад, сталіцу некалі вялікі Імперыі, на мяжу знішчэння: процьма даэдра запоўнілі вуліцы і заняволілі жыхароў. Частка салдатаў перакінулася на бок Молаг Балю, утварыўшы Нулёвы легіён, а большасць тых, хто адмовіўся, ужо забіты. Паралельна ў Сірадыл урываюцца войскі трох альянсаў, што пераследуюць толькі адну мэту — захапіць Рубінавы Трон, а разам з ім і ўсю Імперскую правінцыю. Кошт дадатку ў краме карон складае 2500 крон,

Сюжэт Edit

Падзеі дадатку разгортваюцца ў разбураным Імперскім горадзе, за які ў двубоі схвоснуліся тры альянсы: Дамініён Альдмері, Кавенант Даггерфола і Эбанхарцкі Пакт. Іх салдаты пракрадаюцца ў горад праз разгалінаваную сістэму каналізацыі, якая, праходзячы пад гарадскімі кварталамі, забяспечвае адносна бяспечны праход у горад, абмінучы патрулі даэдра. Молаг Баль пераследуе ў горадзе дзве мэты: знішчыць Цмачыныя агні і пачаць працэс трохі зваротны Зліццю Планаў, падчас якога па задуме Бога Інтрыг Халодная Гавань павінна быць укаранёна ў Нірн. Для гэтага ён і кінуў у бой сваё войска, узмоцненае новымі адменнікамі даэдра, адмыслова выведзеных у плане лорда Дамінавання. Да такіх адносяць як ксывкін — вынік змяшання дрэмора і ксывілаі, гэтак і скрушных змрокаў — вынік эксперыментаў над крылатымі змрокамі.

Ледзь прыбыўшы ў Імперскі горад, Бяздушны сустракае на базе свайго альянсу незнаёмую, якая заве сябе Цмокам Клінкоў. Кабета просіць пратаганіста дапамагчы ёй у расчыненне планаў Молаг Балю. З гэтага моманту і пачынаюцца прыгоды Бяздушнага на вуліцах і ў падзямеллях Імперскага горада, падчас якіх яму трэба паспець апярэдзіць слугаў Бога Інтрыг, што імкнуцца знайсці тое, пра што даўно забыліся пра ўжо і самі мясцовыя жыхары. Ж калі ён не паспее — Молаг Баль дасягне сваёй мэты і Цмачыныя Агні ніколі не запаляцца зноў.

Кантэнт Edit

Дадатак дадае ў гульню вялікая колькасць новага кантэнту, сярод якога:

Галерэя Edit

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.