The Elder Scrolls Wiki
The Elder Scrolls Travels: Stormhold
The Elder Scrolls Travels- Stormhold
Выданне
Дата выхаду 1 жнівень 2003
Распрацоўнік(і) Vir2l Studios
Выдавец Vir2l Studios
Жанр Ролевая гульня
Платформа Мабільныя тэлефоны
Рэжымы Адзінкавая гульня, Шматкарыстацкая гульня

Апісанне[]

The Elder Scrolls Travels: Stormhold (даслоўна: Старажытныя Скруткі — Вандраванні: Штормхолд) — гэта RPG, распрацаваная адмыслова для N-Gage. Захоўвае стыль і магчымасці старэйшых субратаў, серыі гульняў The Elder Scrolls. Цяпер гэта адна з чатырох мабільных гульняў TES. Дзеянне гульні разгортваецца ў правінцыі Чорнатоп'е.

Сюжэт[]

Нагляднік турмы Штормхолда, Квінт Варус, лічыўся вар'яткам на сваім імкненні прагрызацца ў старажытныя тунэлі горада, меркавана, айлэйдскага паходжанні, у пошуках каштоўных крышталёў. Для гэтай мэты ў яго была адмыслова вымуштраваная група зняволеных, «Тунэльныя пацукі», руханыя абяцаннямі трохі абмежаванай, але ўсё ж волі. Неўзабаве, нейкае Зло пракралася ў турму — складзеныя сталі схадзіць з розуму, павольна ператвараючыся ў монстраў. Гэта псута ўтойвалася ў «пустых» крышталях — праўдзівай мэтай Варуса было адшукаць нейкі Штармавы крышталь, магутны артэфакт, створаны жрацамі даўно забытай рэлігіі. Нагляднік жадаў «выдраць» усё зло з імперыі і скласці ў гэтым крышталі. Як бы там ні было, нейкі зняволены, вядомы як «Майстар Тунэльных пацукоў», сабраўшы хаўруснікаў і рыштунак, адшукаў крышталь. Нагляднік і Зняволены сышліся ў бітве ля крышталя — Зняволены перамог. Крышталь быў няздольны ўвабраць у сябе ўсё зло свету, але з адной турмой даць рады быў у стане. Зняволены скарыстаў яго, каб ачысціць турму ад гнюсі, дазволіўшы нявінным знайсці волю.

Інфармацыя пра свет[]

Бестыяр[]

Warning-icon Гэта незавершаная секцыя артыкула.
Яна ўтрымвае няпоўную інфармацыю.
Вы можаце дапамагчы, дапоўніўшы яго.

Персанажы[]

  • Арантамо
  • Сэлегіл
  • Фавэла Дралор
  • Вандер
  • Бенэка
  • Хельга
  • Вартавы Варус

Лакацыі[]

  • Лагер Падзямеллі

Інфармацыя пра геймплэі[]

  • Стварэнне персанажа
  • Слоўнік
  • Пачатак працы
  • Рады
  • Прадметы
    • Даспехі
    • Крышталі
    • Падарункавыя тавары
    • Зброя
  • Магія