| The Elder Scrolls VI | |
|---|---|
| |
| Распрацоўнік(і) | Bethesda Game Studios |
| Выдавец | Bethesda Softworks |
| Жанр | Ролевая гульня (RPG) |
| Платформа | PC |
| Рэжымы | Адзінкавая гульня |
The Elder Scrolls VI (Старажытныя скруткі 6) — адзінкавая ролевая кампутарная гульня, распрацоўваная кампаніяй Bethesda Game Studios, якая будзе выпушчана Bethesda Softworks. Шостая частка ў серыі The Elder Scrolls.
Распрацоўка[]
У гутарцы з амерыканскім журналістам Джэфам Кэйлі крэатыўны дырэктар Bethesda Game Studios Тод Говард пацвердзіў распрацоўку The Elder Scrolls 6
На E3 2016 Тод Говард заявіў у гутарцы з амерыканскім журналістам Джэфам Кэйлі, што гульня знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, але выйдзе яна няхутка — праект гэтак амбіцыйны, што калі пачаць расказваць пра яго проста зараз, то гульцы скажуць, што задуманае проста немагчыма рэалізаваць. Таксама, на Ё3 2016 і E3 2017 Тод Говард і Піт Хайнс заяўлялі, што TES VI выйдзе не раней двух буйных праектаў студыі, адным з якіх з'яўляецца Starfield.
10 чэрвеня 2018 на выставе E3 The Elder Scrolls VI была афіцыйна анансавана, аднак быў паказаны толькі лога і тызер-трэйлер. У 14 чэрвеня ў інтэрв'ю для Rooster Teeth Піт Хайнс, віцэ-прэзідэнт Bethesda па маркетынгу, пацвердзіў, што дзеянне The Elder Scrolls VI будзе адбывацца ў Тамрыэле. Апроч таго, з-за промаху на кароткі час пасля анонса на сайце Bethesda.net была напісана не сапраўдная назва гульні, а кодавае — Guardian («вартавы»).
Таксама Джэрэмі Соўл, нязменны кампазітар усіх апошніх нумарных частак TES, у сваім твітары сказаў, што музыку да тызера пісаў не ён.
Відэа[]
Галерэя[]
Спасылкі[]
| The Elder Scrolls | |
|---|---|
| Асноўная серыя | Arena • Daggerfall • Morrowind (Tribunal, Bloodmoon) • Oblivion (Knights of the Nine, Shivering Isles) • Skyrim (Dawnguard, Hearthfire, Dragonborn) • VI |
| Online | Imperial City • Orsinium • Thieves Guild • Dark Brotherhood • Shadows of the Hist • Morrowind • Horns of the Reach • Clockwork City • Summerset • Dragon Bones • Wolfhunter • Murkmire |
| Адгалінаванні | Battlespire • Redguard • Travels (Shadowkey, Dawnstar, Stormhold) • Legends |
| Кнігі | Пякельны горад • Lord of Souls |
| Вытворчасць | The Elder Scrolls Construction Set • Creation Kit |

