The Elder Scrolls Wiki
Advertisement

Bookicon Песня пра Пелінала, т. 5
ID: 0001AF8E
Book04Green
Вага: 1 <acronym style="border-bottom:1px; color:white; cursor:help;" title="Базавае значэнне, без уплыву навыкаў і здольнасцяў.">Цана: 5 Gold Skyrim</acronym>

Bookicon Песня пра Пелінала, т. 5
ID: XX000ED8
Книга (Oblivion) 9
Вага: 1 <acronym style="border-bottom:1px; color:white; cursor:help;" title="Базавае значэнне, без уплыву навыкаў і здольнасцяў.">Цана: 150 Gold Skyrim</acronym>

Песня пра Пелінала, т. 5 (арыг. The Song of Pelinal, Book V) — кніга у некалькіх гульнях серыі The Elder Scrolls.
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Песня пра Пелінала».
  • папярэдняя кніга — «Песня пра Пелінала, т. 4»
  • наступная кніга — «Песня пра Пелінала, т. 6»

Месцазнаходжанне[]

Knights of the Nine[]

  • Універсітэт Таемстваў Імперскага горада — Містычныя архівы;
  • Леявін — крама «Паўднёвыя кнігі»;
  • Прыярат Дзевяці — поруч з дзвярамі склепа, у кніжнай шафе разам з усімі іншымі тамамі. З'яўляецца пасля аднаўлення Прыярата.

Skyrim[]

  • Усе восем тамоў можна знайсці ў Храме Мары у Рыфтэне.
  • Можна набыць у Урага гро-Шуба у Арканэўме.

Тэкст[]

Песня пра Пелінала
Том 5. Пра яго каханне да Морыхаўсу

[Ад рэдактара. Тома 1-6 з'яўляюцца часткай так званага Манускрыпта Рэмана, які захоўваецца ў Імперскай бібліятэцы. Гэта рукапісная копія старажытных фрагментаў тэкстаў, сабраных невядомым навукоўцам у пачатку Другой эры. Мала што вядома пра арыгінальную крыніцу ўрыўкаў, частка іх ставіцца да аднаго і таго ж часовага перыяду (магчыма, нават да аднаго і таго ж манускрыпта). Але бо дагэтуль паміж навукоўцамі няма згоды па пытанні датаванні гэтых шасці фрагментаў, мы не прыводны тут ніякіх тэорый.]

Гэта чыстая праўда, што Морыхаўс быў сынам Кін, але пра тое, быў ці не Пелінал напраўду Шэзаррынам, лепш прамаўчаць (бо неяк Плантыну, прыхільнік кароткіх мячоў, сказаў гэта і той жа ноччу быў задушаны матылькамі). Характэрна, аднак, чаму тыя двое гутарылі, нібы чальцы адной сям'і, прытым Морыхаўс меў ролю малодшага, а Пелінал цёпла ставіўся да яго і зваў пляменнікам. Хоць хто ведае, то магла быць проста дзівота несмяротных. Ніколі Пелінал не апекаваў Морыхаўса ў часы вайны — чалавек-бык ваяваў дзіўна спрактыкавана, быў выдатным вайскаводам і не быў схільны Ўтрапёнасці. Але Вайтстрэйк перасцерагаў яго супраць нарастальнага рамана з Перрыф: «Мы пекла, Мор, і змяняем рэчы з дапамогай кахання. Мы павінны быць абачлівыя, калі не жадаем спараджаць пачвар і насяляць імі зямлю. Калі ты не спынішся, яна пакахае цябе, і ты тады зменіш увесь Сірод». І тады бык засумаваў, бо быў быком і баяўся, што з выгляду занадта выродлівы для Параваніі, адменна тады, калі яна распраналася для яго. Але потым ён захроп, выйшаў на святло месяцы Секунды, патрос кольцам у носу і сказаў: «Ёй падабаецца гэты бляск на маім кольцы. Магчыма, гэта выпадковасць, але кожны раз уначы, паварочваючы галаву, я бачу яе побач. Таму ты разумееш, што я не магу выканаць тваю просьбу»…

Advertisement